Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дзелавы стыль адзення

Дзелавы стыль адзення

У ходзе адукацыйнага працэсу ва ўсіх відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы І-ХІ класаў прытрымліваюцца адзення дзелавога стылю. Нашэнне адзення дзелавога стылю навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца нормай, якая вызначаецца статутам і правіламі ўнутранага працоўнага распарадку ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.
Дзелавы стыль адзення - гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання навучэнцамі навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамках моды. Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект ўваходзяць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук. Для дзяўчынак (дзяўчат) - пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан. У зімовы час у камплекты могуць уваходзіць трыкатажныя швэдар ці камізэлька

Калекцыя адзення дзелавога стылю для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да 2017-2018 навучальнага года, прадстаўленая канцэрнам "Беллегпрам"



Раздзелы сайта