Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дзень абаронцаў Айчыны

Мундзір пасуе да душы

…Мир не кровью,

А дружбой и любовью

Должны мы уберечь.

Як можна адзначыць Дзень абаронцаў Айчыны без сустрэчы з яе славутымі заступнікамі?! Сталічная школа № 21 імя М.Ф. Гастэлы напярэдадні свята прыймала ў гасцях прадстаўнікоў розных ваенных сфер, якія маюць вялікі вопыт служэння Радзіме і жадаюць падзяліцца ім з падрастаючым пакаленнем. Мы ганарова называем сябе “гастэлаўцамі” і з вялікай пашанай ставімся да людзей, якія змагаліся за наш мір у ваенным пекле і якія забяспечваюць незалежнасць і непасхісную моц нашай бацькаўшчыны сёння.

Ветэран органаў ваеннай контрразведкі М.С. Прэдка, палкоўнік, лётчык 1-га класа А.Ф. Іус, былы начальнік радыёлакцыённай станцыі В.І. Костыраў, ветэран Беларускай ваеннай акругі А.А. Коваль – з такімі сур’ёзнымі людзьмі пашчасціла сустрэцца як малодшым школьнікам, так і выпускнікам. Госці вядуць актыўны лад жыцця, з’яўляюцца частымі ўдзельнікамі палітычных і культурных мерапрыемстваў рознага ўзроўню – ад мясцовага, раённага, – да дзяржаўнага і міжнароднага. Многія з запрошаных ужо неаднаразова выступалі ў нашай установе на уроках мужнасці, тэматычных класных гадзінах, урачыстасцях. Настаўнікі школы разумеюць, што пачуццё патрыятызму, таварысцкасць, трывалая грамадзянская пазіцыя – той падмурак, які неабходна закладваць у дзяцей у раннім узросце, а потым увесь час умацоўваць прыкладам сапраўдных герояў, людзей, якія штодзённа дбаюць аб мірным беларускім небе. Часам трэба доўга шукаць адказы на хвалюючыя пытанні ў кнігах, прыймаючы за чыстую манету фантазію аўтара, а часам, каб атрымаць грунтоўную інфармацыю ці карысную параду, дастаткова спытаць у дасведчанага чалавека. Вучні абралі другі варыянт, таму не саромеліся задаваць пытанні пра цяжкасці ваеннага жыцця, пра дысцыпліну ў арміі, цікавіцца гераічнымі, а, можа, і дзіўнымі выпадкамі з афіцэрскага жыцця. Некаторыя вучні плануюць абраць ваенныя спецыяльнасці, таму шанец даведацца пра прафесію знутры яны не ўпусцілі. Гутаркі былі насычанымі і цікавымі, а госці ўлічылі патрэбы маладой аўдыторыі, таму выступленні былі і з цытатамі твораў, і з дэманстрацыяй фотаздымкаў, і з вытрымкамі з некаторых ваенных пастаноў.

Дысцыплінаваныя, з маральным стрыжнем, ветлівыя і такія лёгкія ў зносінах людзі, яны мелі за плячыма вялізную адказнасць за падначаленых, за землякоў, за Радзіму. І зараз афіцэры адчуваюць вялікую патрэбу ў перадачы вопыту маладым калегам, каб захінуць іх ад памылак і няўдач у такой нялёгкай, але важнай для грамадства справе – абароне Айчыны. Не бывае былых афіцэраў, не бывае ўчарашніх герояў. Памяць удзячных нашчадкаў ушануе тых, каму мундзіры пасуюць не да твару – да душы.

 

Галіна Стральчук,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

ДУА “Сярэдняя школа №21 імя М.Ф. Гастэлы г. Мінска” 

Раздзелы сайта