Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

23.01.2020


«ШАГ» - «
Школа Активного Гражданина»

Информационно-образовательный проект

  

ВНИМАНИЕ!

     В четверг 23.01.2020г. в рамках реализации информационно-образовательного проекта «ШАГ» – «Школа Активного Гражданина» – учащиеся 9А, 9Б, 11А, 11Б классов приглашаются в 11.35 в актовый зал на встречу с белорусской писательницей, фольклористкой, Лауреатом Национальной литературной премии Маргаритой Юрьевной Латышкевич.

Тема: «Ганаруся сваімі славутымі землякамі»

В 31-й кабинет в 11.35 на встречу со специалистом Центрального г. Минска районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь Еленой Алексеевной Василенко приглашаются учащиеся 8А, 10А, 10Б классов.

 

     У чацвер 23.01.2020 г. у рамках рэалізацыі інфармацыйна–адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа актыўнага грамадзяніна» - навучэнцы 9А, 9Б, 11А, 11 Б класаў сустрэліся з беларускай пісьменніцай, фалькларысткай, лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Маргарытай Юр’еўнай Латышкевіч. Гаварылі пра сучасную беларускую прозу, славутых беларусаў-творцаў, якія былі ўганараваны Дзяржаўнымі прэміямі, слухалі вершы ў выкананні госця, гадалі на скандынаўскіх рунах, якія самыя смелыя атрымалі ў падарунак.

           Вось які каментар пакінула Маргарыта Юр’еўна пасля сустрэчы: “Дазвольце яшчэ раз падзякаваць Вам, Вашым калегам і вучням за гасціннасць. Было дужа ўтульна :)”.

      А ў 31-ы кабінет у 11.35 на сустрэчу са спецыялістам Цэнтральнага г. Мінска раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аленай Аляксееўнай Васіленка былі запрошаны вучні 10-х класаў. Гаварылі пра правы і абавязкі, пра адказнасць і непажаданыя сітуацыі, у якія могуць трапіць падлеткі, закранулі і тэму прафарыентацыі. Вучні распытвалі пра прафесію следчага, задавалі пытанні пра некаторыя прававыя законы.

 

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце                                                               Г.М. Стральчук

Раздзелы сайта