Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

Святочны, старажытны дух калядны...
Самым дзейсным сродкам прыцягнення ўвагі вучняў да вывучэння беларускіх традыцый, да спасціжэння скарбаў нацыянальнай культуры з’яўляецца тэатралізацыя народных святаў. Дзеці становяцца не пасіўнымі слухачамі, а галоўнымі героямі — арганізатарамі, вядучымі ці дзеючымі персанажамі. Яны пражываюць тыя традыцыі, якія ў народным абрадавым каляндары нашых продкаў займалі найважнейшую ролю. Асабліва актуальна гэта пры падвядзенні вынікаў выхаваўчай работы ў школе за тры гады, прысвечаныя ўшанаванню малой радзімы.
У сталічнай школе № 21 тэатралізацыя святаў стала не проста добрай традыцыяй, а ўжо візітоўкай установы адукацыі. Багач, Каляды, Масленіца, Гуканне вясны — пералік штогод папаўняецца новымі святамі, адраджаецца маляўнічая стылістыка, ствараецца сакральна-казачная атмасфера.
Напярэдадні зімовых канікул 3 «А» клас пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка, актывіста Цэнтральнай раённай арганізацыі г. Мінска РГА «Белая Русь» Ірыны Віктараўны Велічкевіч арганізавалі Калядкі. Свята атрымалася маштабным і запамінальным для ўсёй школы. Калядоўшчыкі разам с Мядзведзем, Казой, Воўкам, цыганамі заходзілі ў класы, каб разыграць міні-спектакль і ўшанаваць Казу, якая час ад часу губляла прытомнасць і патрабавала яе задобрыць.
"Нашы продкі таксама пераапраналіся ў розныя татэмныя жывёлы і птушкі, але абавязковым атрыбутам была Калядная зорка. Каза ж сімвалізавала год, які памірае і нанова нараджаецца", — адзначыла Ірына Віктараўна, Гаспадыня свята.
Варта адзначыць, што перад святам вучні пачатковых класаў адказна прыбіралі рабочыя месцы, упрыгожвалі кабінеты, рыхтаваліся да гасцей. Новы год трэба сустракаць з парадкам не толькі ў хаце, але і на душы: прасіць прабачэня ў тых, каго пакрыўдзілі, разлічвацца з даўгамі, рабіць толькі добрыя справы. Трэцякласнікі расказвалі і пра традыцыйную ежу беларусаў падчас Калядаў, пра варажбу і гульні, спявалі добразычлівыя песні, жадалі гаспадарам багацця і росквіту. Таленавітых калядоўшчыкаў шчодра ўзнагароджвалі апладысментамі і салодкімі пачастункамі, якіх назбіраўся цэлы мех. Такім чынам, вучні даведаліся не толькі пра гісторыю свята, узгадаўшы прыкметы і павер’і, абрады і традыцыі, але і праявілі творчыя здольнасці — акцёрскае, аратарскае, танцавальнае майстэрства.
Спадзяёмся, што пад святлом Каляднай зоркі наступны год будзе шчодрым на пазітыў, а пажаданні «валачобнікаў» спраўдзяцца ў поўнай меры! З надыходзячым Новым годам і Калядамі, шаноўныя сябры! Беражыце адзін аднаго!

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта