Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ІІІ-я Караткевічаўскія паэтычныя чытанні.

ІІІ-я Караткевічаўскія паэтычныя чытанні.

Ганарымся і віншуем з перамогай у ІІІ-х Караткевічаўскіх паэтычных чытаннях вучня 5 “А” класа Касцючэнка Арсенія (намінацыя “Чытанне твора У. Караткевіча на памяць”) і вучаніцу 9 “А” класа Лізавету Саевіч (намінацыя “Выступленне з аўтарскім творам-прысвячэннем”). Шчырую падзяку выказваем камандзе мастакоў 5 “А” класа Балаханавай Злаце, Гойка Аляксандры, Кручковай Лізавеце за серыю ілюстрацый да караткевічаўскіх твораў школьнай праграмы. Словы прызнання і ўдзячнасці за цудоўную падрыхтоўку вучняў адрасуем настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Галіне Мікалаеўне Стральчук. Так трымаць!

 23 лістапада на філалагічным факультэце БДУ прайшлі ІІІ-я Караткевічаўскія паэтычныя чытанні. Студэнтам і школьнікам, якія захапляюцца творчасцю класіка, можна было паспрабавацьсілы ў наступных намінацыях:

1) Чытанне твора У. Караткевіча на памяць.

2) Выступленне з аўтарскім творам, прысвечаным У. Караткевічу.

3) Пераклад твора У. Караткевіча (на любую мову).

4) Ілюстрацыя да твораў Ул.Караткевіча ці крафт па матывах творасці класіка.

На ўрачыстым мерапрыемстве выступілі і вучні нашай школы. Выкананне верша “Як размаўляюць звяры і птушкі” пяцікласнікам Арсеніем Касцючэнка атрымала высокую ацэнку журы і бурныя авацыі слухачоў. Вынік прадказальны – Дыплом І ступені і памятныя падарункі. Лепшай у намінацыі “Выступленне з аўтарскім творам-прысвячэннем” стала вучаніца 9 “А” класа Лізавета Саевіч з вершам “Памяці Уладзіміра Караткевіча”. Член журы, крытык і літаратуразнаўца Анатоль Леанідавіч Верабей адрасаваў цёплыя словы прызнання Лізавеце за пранікнёныя і ўдумлівыя радкі. Каманда мастакоў 5 “А” класа (Злата Балаханава, Аляксандра Гойка, Лізавета Кручкова) атрымала сертыфікат ганаровых удзельнікаў за серыю ілюстрацый да караткевічаўскіх твораў школьнай праграмы. І тут трапна ўзгадваюцца радкі беларускага класіка: “Бо як ёсць у народа такія – не загіне давеку народ…”

         Варта адзначыць, што школьнікі дэкламавалі вершы як вопытныя артысты. Вучні адзначылі вялікую карысць такіх мерапрыемстваў не толькі ў адукацыйным плане, але і выхаваўчым. На прыкладзе твораў класіка можна зразумець усю веліч беларускай душы: гатоўнасць змагацца за Радзіму, жыць дзеля кахання, падставіць плячо сябру, уславіць продкаў. Акрамя атрыманай эстэтычнай асалоды і смаку перамогі, удзельнікі імпрэзы даведаліся пра некаторыя факты з жыццёвага і творчага шляху У. Караткевіча, пра нацыянальную і агульначалавечую культуру, на варце якой стаяў выдатны беларускі пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык… і чалавек.

 

Разделы сайта