Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Адукацыя і кар'ера

“Адукацыя і кар’ера”

Вучні і педагогі школы прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця 16-й міжнароднай спецыялізаванай выставы “Адукацыя і кар’ера”. Варта адзначыць, што ўзровень арганізацыі выставы пераўзыйшоў усе чаканні. Прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі як Беларусі, так і замежжа не проста раздавалі рэкламную прадукцыю, але і з ахвотай расказвалі пра вучэбны працэс, магчымыя ільготы, перавагі некаторых спецыяльнасцей. Вучні, каб бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй, маглі нават пераапрануцца ў касцюм пажарнага, пакіраваць робатамі, паўдзельнічаць у майстар-класе па сервіроўцы святочнага стала, вывучыць базавыя прыёмы самаабароны і далучыцца да танцавальнага флэшмобу. Валоданне замежнымі мовамі дазволіла ўдзельнікам выставы выйграць каляндарыкі і канцылярскія прыналежнасці, а валоданне звесткамі пра побыт і звычаі іншых краін – памятныя сувеніры і нават купоны са зніжкамі на некаторыя паслугі ці тавары.

Такія выставы дазваляюць старшакласнікам атрымаць разгорнутую інфармацыю пра будучую прафесійную падрыхтоўку, значна палягчаюць выбар справы жыцця. Нягледзячы на даступнасць сайтаў устаноў адукацыі, наведвальнікі адзначылі вялікую карысць жывой гутаркі, калі можна атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні і даведацца пра нюансы вучэбнага працэсу непасрэдна ад студэнтаў.

Спадзяёмся, што нашы вучні зробяць правільны выбар у прафесійным самавызначэнні! 

Разделы сайта