Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Учительская

“Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі” 

Два месяцы нялёгкай працы, творчых пошукаў, рэгулярных рэпетыцый… Вучні, калегі, адміністрацыя школы, бацькі – усе актывісты былі задзейнічаны ў арганізацыі выступлення настаўніка геаграфіі, класнага кіраўніка 8 “А” класа Алены Міхайлаўны Дробуш на раённым этапе конкурса “Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі” ў намінацыі “Класны кіраўнік”. Алена Міхайлаўна на сцэне, як і ў жыцці, здолела стварыць сапраўдную каманду. У выніку нас адзначылі як самых творчых, крэатыўных і зладжаных выступоўцаў. Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто праявіў сябе, дапамог стварыць не проста візітоўку, а сапраўднае свята.

Дэкада грамадазнаўча-гуманітарных дысцыплін

У ДУА “Сярэдняя школа №21 імя М.Ф. Гастэлы г. Мінска” у межах дэкады грамадазнаўча-гуманітарных дысцыплін настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Святлана Уладзіміраўна Сапега, Галіна Мікалаеўна Стральчук і настаўніца гісторыі Вольга Канстанцінаўна Новікава падрыхтавалі для вучняў запамінальную пазнавальна-творчую гульню “Дзівосныя прыгоды сапраўднага беларуса”. Каманды складаліся з 7 чалавек і ўключалі ў сябе прадстаўнікоў розных класаў. Па назвах каманд “Зоркі”, “Радзімічы” і “Цукеркі” лёгка здагадацца, што мерапрыемства мела патрыятычную накіраванасць. Удзельнікам былі прапанаваны заданні трох блокаў, дзе неабходна было паказаць не толькі веды, але і кемлівасць, эрудыцыю, фантазію. Без праблем справіліся каманды са складаннем беларускіх прыказак, далі правільныя назвы кветкам падчас віртуальнай экскурсіі па батанічным садзе. Вучні беспамылкова суадносілі сапраўдныя імёны пісьменнікаў з іх псеўданімамі, практыкаваліся ў напісанні вершаваных радкоў. Гістарычны блок патрабаваў узнаўлення ў памяці пэўных падзей, што адбываліся ў той ці іншы год. Праца над стварэннем калажоў-прызнанняў “За што я люблю Беларусь і родную мову?” яшчэ больш аб’яднала каманды, паказала іх творчыя магчымасці і раскрыла крэатыўны патэнцыял. Пераможцам гульні з невялікім адрывам сталі “Радзімічы”. Усе каманды-ўдзельнікі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, а галоўнае – добрым настроем і яшчэ большай павагай да нашай беларускай спадчыны.

Разделы сайта