Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

шаг 25.02.2021

Калі вучні могуць пасядзець за адной партай з настаўнікамі? Толькі пры вырашэнні важных пытанняў, якія датычацца моладзевай палітыкі краіны ў бліжэйшую пяцігодку. Падчас рэалізацыі праекта Школа актыўнага грамадзяніна па тэме “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы” 25 лютага былі акрэслены асноўныя накірункі развіцця краіны, якія несумненна будуць грунтавацца на адзінстве, развіцці і незалежнасці беларускага народа. Старшыня раённай “Белай Русі”, Дэлегат VI УНС Н.У. Воранава і другі сакратар БРСМ Цэнтральнага раёна г. Мінска Максіма Ярцоў правялі з актывістамі 10-11 класаў і працоўнай моладдзю 21-й сталічнай школы “Адкрыты дыялог.” Уздымаліся пытанні пра прэстыж рабочых прафесій, магчымасць рэалізаваць сябе ў розных прафесійных сферах, будаўніцтва жылля і падтрымкі маладых спецыялістаў, таленавітай моладзі. Наталля Уладзіміраўна падзялілася асабістымі ўражаннямі пра “народнае веча”, дзе пачула не толькі адказы на хвалюючыя пытанні, але і паставіла для сябе пэўныя задачы. Першая з іх – непасрэдны ўдзел у выхаванні маладога пакалення, супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі, працоўнымі калектывамі, каб сумеснымі намаганнямі ісці наперад у нашым развіцці і росквіце.

Фотоматериалы

Разделы сайта